Дазволь
Дазволь мне дыхаць тым паветрам,
Што выдыхаеш ты ад болю,
Калі ў душы знікае лета.
Твой боль -- з карэнняў Беларусі,
Што аплялі зямлю свабодай.
Пакуль ты ёсьць -- не згіне ў скрусе
Мой родны край, паветра водар.
Наш колер думаў -- сцяг на сонцы,
Што грае ўранні туманамі.
О, мілы Бог! -- Дай людзям моцы
Не страціць веры... Стань між намі
І заслані Айчыны промні
Ад чорных дум, спакусы, здрады...
Няхай людзей любоў агорне
І прынясе ў іх сэрцы радасць.
23.11.2022.
Свидетельство о публикации №125052502674