Палескi вечар

Палескі вечар апусціўся на лугі,
Ахутаў коўдраю маёй каханай плечы.
Сціскала Нача туманамі берагі
І абдымала плынню ціхаю той вечар.

У небе месяц над яцвяжскім морам плыў.
На грэбнях хмараў то з'яўляўся, то хаваўся.
Гучаў у сэрцах песні даўняе матыў,
Што на Палессі жыць з народам засталася.

А я ў вачах тваіх рапсодыю чытаў
І слухаў ноты, па якіх спявала сэрца.
Палескі вечар нам ізноў магчымасць даў
Згадаць былое і над рэчкаю сустрэцца.

Старая лодка не забылася пра нас --
Яна абдымкі і спатканні памятае.
І пацалункі, што спынялі летні час,
Калі кранала вусны музыка святая.

29 12.2022


Рецензии