Навагодняе пажаданне

Жадаю я табе, народзе,
Каб ты не зведаў больш трывог.
Каб вольным стаў у Новым годзе
І сымбаль краю абярог.

Яшчэ жадаю моцы, веры:
Здароўя тым, хто побач быў.
Хай Новы год адчыніць дзверы
Усім, хто мовы не забыў.

Хто нёс яе, бы сцяг Свабоды,
І будаваў да праўды мост.
За Новы год, за веры подых
Я прамаўляю сёння тост.

Жыві, народ! Квітней, Айчына!
Гадуй дачок, гадуй сыноў,
Каб Новы год стаў тым пачынам,
Што верне нам спадзеў ізноў.

За сымбаль вольны майго краю,
Што захаваў свабоды код,
Узняць келішкі ўсім параю
І выпіць іх за Новы год.

31.12.2020.


Рецензии