Часала грэбнем валасы

Часала грэбнем валасы, валасы --
Пасля касу сплятала.
За дзьве гадзіны да вясны
Я любага спаткала.

Ішла па лузе да вады, да вады,
А ён дамоў вяртаўся.
Прыгожы хлопец, малады
Са мною прывітаўся.

Прыпеў:
Ўсміхнууся шчыра казачок, казачок,
Ды з коніка саскочыў.
Абняў дзяўчыну за плячо --
Гулялі з ім да ночы.

Зірнула ў вочы казаку-казаку --
Спазнала грэх ды ласку.
Спусціуся вечар на раку --
Праліў на шчоках краску.

Ой, казачок мой, дарагі-дарагі,
Ты не кажы нікому,
Што разьліліся берагі
Той рэчкі каля дому.

Прыпеў:
Ўсміхнуўся шчыра казачок, казачок,
Ды з коніка саскочыў.
Абняў дзяўчыну за плячо --
Гулялі з ім да ночы.

21.03.2020.


Рецензии