Успамiн
Ціша дыхала ранняй вясною.
Месяц май у рацэ акунаў
Не тваю, не маю -- сваю долю.
Адбяляў думкі чорных садоў,
Каб набракла, раскрылася квецень.
Каб пялёсткі зляталі на дол,
Пах вясны над зямлёю нёс вецер.
Ты не чуеш, як сэрца пяе,
Як вясной захапляюцца вочы!
Мне сягоння цябе не стае,
Не стае ўсмешкі шчырай, дзявочай.
Раскідала пялёсткі вясна.
Мы -- далёка, а думкамі разам.
Над ракою туман разаслаў
Новы верш, новы вобраз са сказаў.
Ты пабачыш яго ў ясны дзень,
Што ўзляціць, нібы птах, над вясною.
Ён нас спевам у рай адвядзе,
Паяднае нас думкай скразною.
30.04.2020.
Свидетельство о публикации №125052502532