Паэт i паэзiя

Паэзія -- гэта скала,
Што нішчыць жывых паэтаў.
Купала на ёй сканаў
І Сыс не дажыў да лета.

Паэзія -- гэта турма --
Тут сцены прапахлі потам.
Хтось скажа -- ты жыў дарма.
Не праўда! -- Я жыў з народам.

Паэзія -- мовы зварот.
Вяртанне яе ў мой горад.
Вяртанне яе ў народ,
Што зведаў вайну і гора.

Паэзія -- вечнасьці мост,
Што здольны з'яднаць народы.
Хто думкаю з рыфмай рос --
Крануўся зямной Свабоды.

Паэзія -- шлях да святла,
Да словаў пяшчотных, шчырых.
Хто з кветак збіраў няктар --
Той ведае смак Айчыны.

04.05.2023.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →