Анатолю Сысу, паэту. сябру, аднадумцу

Вы думалі -- мяне даўно няма?
Ня праўда ўсё -- паэт заўсёды з Вамі.
Ён рыфмы носіць да свайго млына,
Малоціць іх, каб Вы яго пазналі.

Ці елі Вы паэтаў вольны хлеб?
Там пот Айчыны і нябёсаў слёзы.
Пішу свой верш. Гляджу на тканы плед...
Не ведаю -- я п'яны, ці цвярозы.

Баліць Айчына мне. Ах, як баліць!
Што Вам казаць? --
Вы ж пра яе забылі.
Замест таго, каб мову адбяліць,
Вы на чужой апоўначы завылі.

Даруй, Радзіма, незагойны боль.
Даруй мне ўсё, вясенні мой Гарошкаў!
Я ў творчасці застануся з табой
І пастаю каля Дняпра хоць трошку.

04.05.2023.


Рецензии