Беларус ад Бога
Калі па іх струменіць кроў свабоды?
Як вынішчае вера ўсе рэжымы
І вырастае з мовы продкаў подых?
Ці бачыў ты цярністы шлях да волі,
Якім ішла твая краіна-маці
Пад сымбалем Літоўскае Пагоні,
Абразам тым, што грэў спадзеў у хаце?
Я ведаю, ты бачыў вольны ранак,
Праменні сонца, што раслі праз хмары
І асвятлялі хату з-пад фіранак,
Каб не згасалі пра Айчыну мары.
Дык не маўчы! -- Маўчанне гэта ж пастка!
У ёй не чутны голас беларуса.
Яно -- нібыта на балоце раска,
Што смокча думкі вуснамі спакусы.
Пакуль жывеш -- змагайся за свабоду!
Шануй сваё і не бяры чужога.
І памятай, што ты -- ліцвін ад роду,
А гэта значыць -- беларус ад Бога.
04.05.2022.
Свидетельство о публикации №125052502437