Пошук
Імчыць па небе мой вагон без пасажыраў.
Заскочыў думкай у яго я выпадкова,
Калі вясна пялёсткі ветрам закружыла.
Прыпынкаў-хмараў не злічыць. Яны -- як людзі
Спяшаюць верыць, марыць, жыць, імчаць да зорак.
Вагон, нябачны для людзей, планету будзіць --
З ім пасля ночы настае квяцісты золак.
Я не заўважыў, як жыццё змяняе колер.
Як цёмна-сіні семафор мой стаў чырвоным.
Святло крывавае яго мне ў вочы коле,
А шлях без рэек і людзей стаў падазроным.
Куды я еду, да каго спяшаю ў госьці?
Застаўся ззаду месяц май і шумны горад.
Сябе шукаю ў небе тым: шукаю штосьці,
Што дапаможа нам усім адужаць гора.
Вясёлка на прыпынку Мір зіхціць падковай.
Сустрэну сёння тут сяброў, якіх я страціў.
Не будзе болей тут квіткоў і груку колаў --
Сустрэну я сваю радню ў бацькоўскай хаце.
07.05.2023.
Свидетельство о публикации №125052502424