Вадаспад

Цячэ і падае вада
Ўшчэнт разбіваючы жыццё.
А на маіх зямных слядах
Расце з вадою небыццё.

І нават дождж, што ўчора быў --
Сягоння ў глебу ніцма лёг.
Шукаў у лесе я грыбы --
Знайшоў кастрыцу, голле, мох.

Няма таго, што раньш было --
Паўсюль -- пустэча, заняпад:
Сляды людзей наўкол балот,
Ды сярод лесу вадаспад.

Не скажа сёння мне вада
Пра веру нашую і лёс.
Цячэ гуллівы вадаспад --
Нясе ён безліч дум і слёз.

28.07.2023.


Рецензии