***

Пшаніца расьце на полі,
А побач -- квітнеюць валошкі,
Што мараць аб лепшай долі
І шчасьці народным трошкі.

Сагрэю іх квет вачыма,
Ды ўбачу каханай вочы.
У позірку тым Айчына
І веры радок прарочы.

Красуйся, Радзіма - маці!
Нясі квет вачэй шчасьлівых
У сэрцы, што могуць граці
І грэць у нашчадках сілы.

28.08.2023.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →