У парку Янкi Купалы

Мінулае -- у тумане асеннім
Плыве па-над ракою вольных дум.
Маўчаць узнёслых мараў каруселі --
Асенні дождж ілье на іх ваду.

Самотных дрэў зморшчыністыя целы
На дол страсаюць аркушы-лісты.
Чытаць іх наша лета не схацела --
Спатканняў парк накрыў туман густы.

Там сярод ліпаў -- белая альтанка
Гартае думкі восеньскай пары.
Туман і Свіслач -- быццам Мінск без парку,
Ці карусель без смеху дзетвары.

Нібы магніт, прыцягвае мой позірк
Пагляд Купалы і акно ўначы.
Іду адзін па восеньскай дарозе
І цешу новым вершам далячынь.

09.11.2023.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →