Параунанне

З чым параўнаць мне людзей?
Людзі -- яны, як ноты,
Будзяць свой новы дзень,
Робяць да рэчаў дотык.

З чым параўнаць мне людзей?
Людзі -- нібыта соты.
Вуліца іх вядзе
Раніцай да работы.

З чым параўнаць мне людзей?
Людзі -- бы ў вуллі пчолы.
З імі жыццё гудзе
Быццам кангрэс вучоных.

З кім параўнаць мне людзей?
Людзі -- ёсьць птушкі Бога.
Крылы -- іх шлях, спадзеў.
Вера -- у Рай дарога.

З кім параўнаць мне людзей,
Тых, што звярамі сталі?
Д'ябал на іх надзеў
Метку з іржавай сталі.

З кім параўнаць мне людзей
Шчырых, сумленных, дужых?
З імі -- хоць па вадзе,
Хоць па зімовай сцюжы.

10.11.2023.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →