Жывая Беларусь

Ты вечна жывая, мая Беларусь!
І поле жытнёвае -- вечна жывое!
І песьні твае і матулін абрус
Ніколі не стануць халодным сувоем.

Бо ты ёсьць у марах і ёсьць у душы,
Што думкі зямныя ў глыб сэрца ўвабрала.
Кашуля матулі, бабулін ручнік --
Ёсьць сымбалі краю: зямлі пакрывала.

Арнамент народа -- душы абярэг,
На кроснах драўляных рука мая ткала .
Ніхто
І ніколі
Ў нас не адбярэ
Памяць,
Што веру зямлі адмыкала.

З ёй вечна жывая мая Беларусь.
І поле жытнёвае -- вечна жывое.
Ад мудрасці продкаў я веды бяру,
Бо я не адзін -- нас з Радзімаю двое.

11.11.2022.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →