***
І на цябе адну ўвесь час малюся.
Ты -- мой настрой, з якім жыву цяпер;
Кружляю, нібы птах над Беларуссю.
Шапчу табе: чакай мяне, чакай! --
Пакуль не час, каб нам сустрэцца разам.
Вясна не вабіць кветкамі мой край --
Яна жыве не з верай, а з абвязам.
На Беларусі не пяюць званы --
Маўчанне з цемрай працінаюць вочы.
Яны знішчаюць памяць без вайны,
За кожным з нас і днём і ноччу сочаць.
Засох мой вяз, але жыве настрой.
Вясна не дасць зніякавець прыродзе.
Гудзе над вязам пчол гуллівы рой,
Што быў замкнёны сцюжай у калодзе.
12.11.2022.
Свидетельство о публикации №125052401328