***

Па вуліцы крочаць нікчэмныя людзі.
Яны абыякавасьць мераюць крокам.
Ніхто іх не ганьбіць, ніхто іх не судзіць --
Такіх, як яны -- стала большасць навокал.

Расце памяркоўнасць у часе бязлікім.
Тут людзі і фарбы зліліся з асфальтам.
Народ памяркоўны не стане вялікім --
Яго памяркоўнасць і ўзгадваць не варта.

У масе малекул ёсьць шмат пластыліну.
Ляпі што заўгодна з ліпучае масы.
Яна -- не жывая. Яе не стаміла
Жыццёвая мудрасць крыштальнае вазы.

Пастаў туды ружы -- праз тыдзень завянуць.
А ваза праслужыць год дзвесце, ці трыста.
Аднойчы я ўбачыў на вазе той рану --
Цякла з яе вера слязою празрыстай.

Сягоння ўсе людзі -- і ружы, і вазы.
Зямлю не цікавяць больш іхнія лёсы.
Квітнеем, бы ружы -- трываем абразу,
Каб зразу на вазу цяклі нашы слёзы.

12.11.2023


Рецензии