Чарнiцы

Каля дому, каля хаты --
Лес чарніцамі багаты.
Дзе ні глянь -- вакол спадніцы
Тыя спелыя чарніцы.
А кранеш іх куст рукою --
Не знайсьці ў душы спакою.
Граюць фарбамі чарніцы,
Нібы лёсу таямніцы.

Прыпеў.
З той чарнічынай павянчаная
Доля нашая, доля белая.
Лепшай ягады не страчала я,
Бо на смак яна -- дзеўка спелая:

Кажуць -- лёс наш чалавечы
Ад чарніцаў тых вядзецца.
Назбірала поўны глечык
І напоўніла вядзерца.
Прынясу ў сям'ю, дахаты,
Я чарніцаў спелых ружы,
На якія лес багаты
За любоў аддзячыць здужаў.

Прыпеў.
З той чарнічынай павянчаная
Доля нашая, доля белая.
Лепшай ягады не страчала я,
Бо на смак яна -- дзеўка спелая.

17.11.2023.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →