ЛЁН

Там, дзе квітнее лён --
Вера жыве ў народзе.
Кветкі -- не ёсьць праклён.
Лён -- гэта гімн свабодзе.

Цягнецца ў неба ён,
Як беларусаў вочы.
Стромкі, прыгожы лён
Зоркі пабачыць хоча.

Хутка паспее лён
І пачарнеюць кветкі.
Стане кашуляй плён
Працы, якой мы сведкі.

Будуць той лён сушыць
І церабіць рупліва.
Лён -- гэта лёс, рушнік:
Памяці нашай гліна.

20.11.2023.


Рецензии