У чаканнi свята

Чакае свята новы дзень,
Чакае свята хата.
І чалавек, што ў бой ідзе --
Свайго чакае свята.

Чакае свята трактарыст
І дворнік, і рабочы.
Чакаюць свята дактары,
Чакаюць свята ночы.

Запаліць вечар ліхтары --
Пабачаць вочы свята.
У нашым горадзе старым
Тых ліхтароў багата.

Бо свята -- гэта наш настрой:
Парыў душы, трызненне,
Што сее ў думках хараство,
Дае для іх насенне.

Сягоння я пасеяў верш,
Які жыве ў народзе.
Калі чакаеш свята -- вер --
Яго душа народзіць.

21.11.2023.


Рецензии