Сымбаль

О, народ! -- ты сляпы, быццам крот.
Ты не станеш ні вольным, ні дужым.
Не прадоўжыш ліцвінскі свой род,
Не пасадзіш у кветніку ружы.

Хіба ж могуць яны расквітнець,
Калі вочы ня здольныя ўбачыць
Тых пялёсткаў цнатлівую медзь,
Што на золку смяюцца і плачуць.

Каб квітнела жыцця хараство,
Красаваліся ў кветніку ружы,
Трэба волі і веры прастор,
Толькі з імі ты скажаш: я -- дужы.

Вера -- мова, а мова -- жыццё.
Гэта сымбаль, што сэрцы яднае.
З ім Радзімы расце пачуццё,
Узлятае надзея над краем.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →