Ранiца
Спявае золак у зялёным лесе;
Расчэсвае на лузе коням грывы
І шэрань ночы, нібы цеста месіць.
На дубе вецер разбудзіў бакланаў.
Яны шапочуць сноў сваіх спадзевы
І да азёр спяшаюцца па-плану:
Шукаюць рыбу, ловяць, потым -- дзеляць.
З далёкай поймы Прыпяці, ці Лані,
Данёсся голас шэрае зязюлі.
Яна кувае з радасцю світанне
І будзіць птушак, што ўначы паснулі.
Маўчыць трава пакрытая расою --
На ёй бурштыны дня на струнах граюць.
Стаю на лузе з гостраю касою
І новы дзень па-новаму ўспрымаю.
22.11.2023.
Свидетельство о публикации №125052401264