Вяртанне да Радзiмы

На сэрцы -- смутак, радасць і трывога.
Мільгаюць за вакном пейзажы краю.
Вяртае да Радзімы нас дарога,
Нібыта вернікаў зямлі ў абдымкі раю.

У расставанні вельмі многа плачу --
Вярэдзіць памяць думкі і ўспаміны.
Мяне нядаўна сустракала Нача,
А сёння -- Пінск, прыветлівы, пытлівы.

Старыя вулкі, позірк роднай Піны
Ірвуць мне сэрца і душу на часткі.
Тут не пачуеш ад прахожых кпіны,
Бо горад Пінск зрывае з твараў маскі.

Ён ветліва вітае ўсіх знаёмых
І абнімае іх Радзімы ветрам.
У горадзе старым -- старыя клёны
Ўдыхаюць часу вольнае паветра.

22.11.2023


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →