Свет пачуццяу

У пачуццях, акропленых мовай,
Мы ўзлятаем, як вольныя птушкі.
Стала неба каханню асновай,
Свет дзівос нашы сэрцы разгушкаў.

Мы ніколі не лёталі ў пары,
А сягоння ўзняліся на крыллях
Да жаданай, спрадвечнае мары,
Што пачуцці вясёлкаю вылье.

Нашы крылы імчацца насустрач
Тым жаданням, што думкі ўзрасцілі.
Не закрэсляць іх цемра і пусташ --
Мы вясну ў свае сэрцы ўпусцілі.

А вясна -- гэта квет і каханне.
У суквеццях народзяцца дзеці.
Нашы крылы -- ёсьць дум павяртанне
Да гняздоўяў, што грэюцца ў леце.

24.11.2022.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →