Зiмовы вечар

Захмялеў каля хаты вечар,
Сонца выспела на гары.
Дзень зімовы ўздыхнуў аб нечым,
Ды пакрочыў у хлеў стары.

Лёг спачыць на духмяным сене,
Каб прысніць аб завеях сны.
Снег над вёскаю хмара сее,
Засцілае дыван скразны.

Ты глядзіш на заход барвовы,
Праціраеш на шыбе лёд.
Я ў бярэмак складаю дровы,
На сняжынак гляджу палёт.

Гэты вечар пралёг між намі,
Каб на ранку і я і ты
След зімовы ў вясну праклалі,
Не забылі зямлі матыў.

25.11.2022.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →