Адлiга

У душы маёй стыне вечар.
У вачах тваіх плача лёд.
Холад зносін душы не лечыць --
Не заменіць ён вуснаў мёд.

Сонца цёплае нас не грэе.
Промні ў хмарах. А хмары -- злосць.
Разгайдаліся дзён арэлі,
Не спыталі ў нас, дзе мы ёсьць.

Мы з табою чакалі лета,
Каб сагрэцца ад цяжкіх дум.
Замест сонца сустрэў нас ветах,
Цёплы вецер з Карпат падуў.

У душы больш не стыне вечар,
А ў вачах растапіўся лёд.
Мы ў адлізе духоўнай, вечнай
Дакрануліся сэрцам нот.

25.11.2022.


Рецензии