ТЫ ЧУЕШ
як сэрца трымціць,
а думкі імчацца да волі?
Нам разам
ісьці па-жыцці
і грэць над вуголлем далоні.
Ты чуеш,
як восеньскі дождж
сумуе па-нашаму лету?
Там ранак
бяжыць басанож
насустрач празрыстаму ветру.
Ты чуеш,
як лёсу струна
іграе шчаслівае сола?
Цябе я
бы ноты, кранаў
той ноччу, што стала бяссоннай.
Ты чуеш,
як ранішні сон
на хвалях тчэ нашае лета?
Там сэрца
маё ва ўнісон
тваім боем сэрца сагрэта.
Ты чуеш,
як вусны мае
пяшчотных крануліся вуснаў?
Як ранак аб шчасці пяе
і новай
сям'і беларусаў.
Ты чуеш! --
нам разам дзяліць
і мары, і думкі, і веру.
Кахання
чароўнаю ніць
спавітая з душаў даверу.
16.10.2023.
Свидетельство о публикации №125052401206