Зiмовыя думкi
ў халодны, заснежаны вечар,
дзе першы, бялюткі снег,
Бы гліна, ліпне да ног.
Я думаю пра цябе --
чакаю з табой сустрэчы,
і свой пакідаю след
на белым імху дарог.
Ты думаеш пра мяне
ва ўтульным сваім пакоі.
Паглядам кранаеш снег,
што з неба цярусіць Бог.
Сустрэча дваіх не міне --
я бачыў цябе такою
і чуў твой дзявочы смех
на ўскрайку сівых трывог.
О, колькі яшчэ зіма
насыпе між намі снегу,
каб разам змаглі сустрэць
мы квецень сваёй вясны.
Ты марыш, як ты сама
абнімеш мяне з разбегу
і будзеш надзею грэць
ля светлай сваёй касы.
26.11.2022.
Свидетельство о публикации №125052401196