Завiруха
Кліча ноччу ў акно паглядзець.
Над зямлёю мяце завіруха --
Засыпае асеннюю медзь.
У раі несупынным, прыгожым
Ёсmць настрой. З ім жыве Беларусь.
Снег сняжынкі за суткі памножыў,
Выткаў краю бялюткі абрус.
У дзівосным, бы казка, настроі
І лугі, і палі, і лясы.
Беларусь, у аздобленым строі
Кліча родных сваіх да вясны.
Пазірае на мужа, на сына,
На малую дачушку сваю.
Яе голас з надзеяй, пасылам
Я здалёку зімой пазнаю.
Веру -- хутка збярэмся мы разам,
Павядзём да вясны карагод.
Узыдзе нашае сонца над вязам,
Што ў завею шаптаў: мы -- народ.
26.11.2023.
Свидетельство о публикации №125052401179