Беларусi

Твой лёс -- той вялікі валун,
Што лёг на зямныя плечы.
Яго нават час не крануў,
Бо дбаў ён заўжды аб вечным.

Уночы, калі цёмны змрок
Запальвае ў небе зоркі,
Ты робіш да іх свой крок,
Збіраеш надзей іголкі.

Яны, нібы промні дзён,
У думках жывуць жаночых.
Нітуюць парваны дзёрн,
Растуць над зямлёй штоночы.

О колькі ж такіх валуноў
На целе тваім, краіна?
Ты з імі жывеш даўно.
Ты імі свой боль гаіла.

Трывала ад катаў здзек,
Расла з валунамі ў полі
І ў вечнай сваёй хадзе
Прасіла найлепшай долі.

Надзея твая ў валунах
Парослых зялёным мохам.
Цябе не крануўся страх --
Ты чыстая перад Богам


Рецензии