А

Пасярод ашалелых, бяссонных начэй,
Дзе трывогаю дыхае вечнасць,
Я знаходжу пагляд тваіх мілых вачэй,
Што нясуць дабрыню, чалавечнасць.

Праз паранены сон я шапчу табе ўслых
Патаемнае слова кахаю.
Ад сцюдзёнай зімы зноў бягу да вясны
І цябе ў той вясне сустракаю.

Што нам ночы, калі нашых сэрцаў святло
Нараджае то кветкі, то хвалі.
З іх каханне бярэ свой пачатак, выток,
Які мы для душы захавалі.

У кахання ёсць многа прыгожых хвілін,
Без якіх мы нічога не варты.
Паміж сэрцамі ноч пралягла, нібы клін --
Бы цыганка, расклала ўсе карты.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →