Язмiн

Водар напоўніў пакой,
Кветкі бялюткія зноў.
Сэрца адчула спакой,
Сёння прыедзе домоў.
- Маці, мяне сустракай,
Родны, адзіны твой сын.
Хата і вёска чакай,
Чакай пад вакном мой язмін.
Чакай, як у дзяцінстве, чакаў,
Чакай, як студэнтам я быў,
Чакай, як сябе я шукаў,
Чакай, як сябе, я згубіў.
Сёння, я зноўку знайшоў,
Тое, што сэрцу до болю,
І да цябе прыйшоў
З павагаю і любоўю.
І гэта ты родны кут,
Вёска, хаціна старая.
Я нарадзіўся вось тут.
Маці мяне ўзгадае.
- Сынку, ах колькі дзён,
Чакала, углядаючыся.
Вось і стары дедаў клён.
- Казалі ўсе маліся.
Малілася доўга я,
Чакала дадому сына.
- Цяжка, дарога мая.
Мамуля, ня бачу язміну.

Загінуў даўно язмін.
Засох і няма ля хаты.
Загінуў даўно і сын.
А маці чакае салдата.
Чакае і верыць ізноў,
Што сын яе прыйдзе дадому.
Такая маці любоў,
Не верыць даўно някому.
І кожны дзень, як раней,
Чакае і марыць, што чуе.
- Гаворыць са мною Андрэй,
І па язміну сумуе.
Косы, бялюткія ўсе,
Як кветкі язміну ля хаты.
І толькі жывы сын ў сне.

Ліст маці. Май. Сорак пяты.


Рецензии