Дзень юбiлейны

Усе мы выходзiм на старт з добрай мэтай,
З жаданннем знайсцi сваю зорку-вяшчунку.
Ды толькi збiвае бывае паветра,
Губляем настрой i гукаем ратунку.

А хтосьцi, каб выйсцi на лёгкую сцежку,
Сумленне  аддасць у крэдыт пад працэнты.
Не бачыць, што сее асот на узмежку, –
Узыдзе на полi пажызненнай рэнтай.

Калiсцi назад аглянуцца патрэбна,
Сумленне пазваць, адказацца ад рэнты.
Ды толькi яно агрубела, як зрэб`е,
Мiгае i колiць душу кiналентай.

Я рада, што ў дзень юбiлейны
Ты вольна i смела аглядваеш нiву.
З сумленнем супольна ў тандэме надзейным,
Спавiты вы разам духоўным матывам.

Няхай рунь штогод дае плён i надзею,
Духоўны спакой нясе колас налiты.
Рукою сваёю па жыццi вядзе Бог,
Рассейвае зерне на шлях колас жытнi.


Рецензии