Намалюй мне вясну
Дзе нявесцяцца дрэвы,
Дзе вясновы настрой
Захапляе пагляд.
Намалюй мне вясну
З той крупінкаю веры,
Што пакліча дваіх
У квітнеючы сад.
Я цябе папрашу --
Дакраніся вачамі
Да сузор'яў вясны,
Што над намі ўзышлі.
Я цябе папрашу --
Прытуліся плячамі
Да суквеццяў жыцця,
Да ягоных вышынь.
Сёння ў небе начным
Ты расчэсвала косы.
Іх чаромхавы пах
Над зямлёю павіс.
Сёння ў небе начным
Шлях свяціўся наш босы.
Ён у сэрцах гучаў,
Бы стары вакаліз.
Закружыла вясна
Пацалункаў пялёсткі.
І трымала дваіх
Да світальнай зары.
Закружыла вясна
Клён ля белай бярозкі.
Граў кружэлак надзей
На світальнай гары.
24.02.2024.
Свидетельство о публикации №125052306363