Ехау хлопец ля Дунаю
На кані прыгожым.
Усміхаўся шчыра маю,
Што любоў да краю множыў.
Вырасталі ў сэрцы словы
Для чаканай той сустрэчы.
З песняй роднай, спеўнай мовы
Ён спяшаў да роднай сечы.
Прыпеў:
Гэй, гэй -- грай, казача!
Гэй, гэй -- песню лёсу.
Конь твой шпарка скача --
Аббівае росы.
Дзынь, дзынь -- граюць бомы.
Цок, цок -- б'юць падковы.
Хутка будзеш дома
Лашчыць любай косы.
У святочным, белым краі
Родны вецер мае водар.
Там цябе радня чакае,
Там пануюць мір і згода.
Твая жонка, украінка
Сёння сына нарадзіла.
Ёсьць у ім твая крывінка
І тваёй Радзімы дзіва.
Прыпеў:
Гэй, гэй -- грай, казача!
Гэй, гэй -- песню лёсу.
Конь твой шпарка скача,
Аббівае росы.
Дзынь, дзынь -- граюць бомы.
Цок, цок -- б'юць падковы.
Хутка будзеш дома
Лашчыць любай косы.
03.03.2024.
Свидетельство о публикации №125052306279