Пагляд тваiх вачэй
Заранкаю ўстае
І дорыць для душы
Пачуццяў ноты.
Калі ты не са мной --
Мне сонца не стае,
А дзень малюе
Колер адзіноты.
Прыпеў:
Абуджаны табою, нібы днём
Я п'ю нагбом мелодыю кахання.
Квітнее па - над намі сіні лён,
Квітнее ад вячорку да світання.
Няхай жыццё бруіць,
Квітнее лёсу сад --
Пачуццяў нашых ніць
Не абарвецца.
Сягоння я табе
Пра сэрца не сказаў,
Бо ты прыпала кветкаю да сэрца.
Прыпеў:
Абуджаны табою, нібы днём
Я п'ю нагбом мелодыю кахання.
Квітнее па - над намі сіні лён,
Квітнее ад вячорку да світання.
Маёй надзеі сон
Узняўся над зямлёй.
Ён паімчаў туды,
Дзе ёсьць каханне.
Там сэрцы ва ўнісон
Матыў спяваюць свой,
Бо маюць на дваіх адно дыханне.
Прыаеў:
Абуджаны табою, нібы днём
Я п'ю нагбом мелодыю кахання.
Квітнее па - над намі сіні лён,
Квітнее ад вячорку да світання.
10.03.2024.
Свидетельство о публикации №125052306237