Тры складаючыя лёсу

Тры складаючыя лёсу --
Вера,
Воля
І Радзіма.
Шлях, дзе след на камні босы
Маці, што з дзіцём хадзіла.

Тых слядоў на Беларусі
Сустракаў я вельмі многа.
На каменнях ногі грузлі
Маці той, што несла Бога

І, малілася так шчыра,
Што змаўкаў ручай вясновы.
Маці Боская з Айчынай
Прыдумлялі людзям словы,

Каб жылі мы ўсе шчасліва,
Каб была прыгожай хата,
І каб Бог надаў нам сілаў
Жыць сумленна і багата.

Воля - воля, -- шлях твой доўгі.
Да цябе дайсці не проста.
Не адзін параніў ногі
На каменнях, ды погостах.

Хто дайшоў -- таму з Радзімай
Заставацца, жыць і марыць.
Размаўляць на мове дзіўнай,
Што сумленнем уладарыць.

13.03.2020.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →