***

Молімся, а Бога ўсё не бачым,
Але ж ходзім, ходзім у царкву.
Дзе ні гдянь -- наўкол адны няўдачы
І мільёны бедаў на вяку.

Храм не здольны супакоіць войны,
Даць спадзеў для сэрца і душы.
Чалавек не стане ў Храме вольным,
Хоць і шэпча: Божа, памажы.

У вытоках веры -- перашкода.
Не цячэ там думка, бы вада.
Штосьці стала з чалавечым кодам --
Дзе ні глянь -- па ўсёй зямлі бяда.

Хочам міру -- вырабляем зброю.
Лёс зямлі пускаем пад адхон.
Конь драўляны не ўратуе Трою,
Не ўратуе ён і царскі трон.

Спусташэнне чалавечых душаў
Стала той кітайскаю сцяной,
З-за якой гасподзь не ўбачыў ружаў
І каўчэг завету страціў Ной.


Рецензии