Матыу Айчыны

Я -- свабодны чалавек.
Я жыву сваё жыццё
Дзеля пушчаў, белых рэк
І мовы матчынай.
Пешчу ў сэрцы пачуццё
Шчырых думак, што навек
Паядноўваюць людзей
З іх роднай Спадчынай.

Прыпеў.
Ты квітней, бы май, красуйся,
Край мой любы, дарагі.
Каб у роднай Беларусі
Не спазнаў ніхто тугі.
Каб жылі шчасліва людзі,
Сагравала хата сны,
Дзе бацян світанак будзіць
Вечным поклічам вясны.

Бо вясна -- ягоны лёс,
Без вясны яму ня жыць
І не бачыць сінь нябёс,
Як песьню шчырую.
Той, хто з марай тою жыў --
Да зямлі душой прырос,
Каб гучаў яе матыў
Па - над Айчынаю.

Прыпеў.
Ты квітней, бы май, красуйся,
Край мой любы, дарагі,
Каб у роднай Беларусі
Не спазнаў ніхто тугі.
Каб жылі шчасліва людзі,
Сагравала хата сны,
Дзе бацян світанак будзіць
Вечным поклічам вясны.

Я нясу яе матыў
Праз палеткі і лугі.
Я пачуццяў не забыў
Зямлі прыгожае.
Край мой любы, дарагі,
Кут, дзе ліпы і дубы
Дораць небу свой настрой
І сэрцу кожнаму.

Прыпеў.
Ты квітней, бы май красуйся,
Край мой любы, дарагі,
Каб у роднай Беларусі
Не спазнаў ніхто тугі.
Каб жылі шчасліва людзі,
Сагравала хата сны,
Дзе бацян світанак будзіць
Вечным поклічам вясны.

18.06.2024.


Рецензии