Палессю
Улюбёны мой, Палескі край!
Пачастуй блінамі і варэннем
І нікуды больш не адпускай.
Дай мне моцы Лань, дай моцы Прыпяць --
Тут азёр прыгожых не злічыць.
І вады да скону дзён не выпіць --
Ёю можна боль свой залячыць.
Калі цяжка мне -- душой хінуся
Да прыгожай, белай дабрыні
Маёй мілай, шчырай Беларусі,
Што праз Прыпяць едзе на кані.
Цягне конь касцоў і косаў думкі.
Едзе воз ва ўдумлівы прастор
Тых лугоў, дзе ёсьць Айчыны гукі
І спрадвечных мараў хараство.
На дубах --- буслянкі і калоды.
На лугах -- то копы, то стагі.
Для Палесся Прыпяць -- рай прыроды.
Для паэта -- край мой дарагі.
20.06.2024.
Свидетельство о публикации №125052306050