Валошкi

Букет валошак для цябе
Я назбіраю каля гаю.
Няхай парадуюць цяпер
Яны твой позірк, дарагая.

Валошкі ў жыце -- гук нябёс.
Валошкі ў вазе -- асалода.
Сустрэча з імі -- гэта лёс.
Ён дорыць роднай нівы водар.

Нясу нябёсаў сіні сон
Па сцежцы дзён сваіх прыгожых.
І чую тых валошак звон,
Што тваё сэрца патрывожыў.

Трымай, каханая, трымай,
Маіх пачуццяў сэнс шырокі.
Няхай майго кахання май
Плыве з валошкамі ў аблокі.

20.06.2024.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →