Люба, Любачка, Любоу

Па Гарыні, па рацэ
Мы плывём на чоўне.
Ты трымаеш у руцэ
Гляк чарніцаў поўны.
У тваіх вачах -- агонь,
А ў маіх -- каханне.
Працягні сваю далонь --
Буду грэць да рання.

Прыпеў.
Люба, Любачка, Любоў --
Ты мая навекі.
Не расстануся з табой,
Бо каханне -- лекі.
Вочы чорныя твае,
Як чарніцы ў лесе.
Мне кахання ня стае,
Што мы з лесу неслі.

У цябе -- чарніцаў пах.
Ты сама -- чарніца.
Б'ецца сэрца, нібы птах,
Люба-чараўніца.

Прыпеў.
Люба, Любачка, Любоў --
Ты мая навекі.
Не расстануся з табой,
Бо каханне -- лекі.

21.06.2024.


Рецензии