Вiшня
Дзе мая каханая жыве.
Па-над вішняй тою пчол багата,
Разам з ёю поўня ўноч плыве.
Зберажы ты, вішня, квет кахання
І пялёсткі ў сэрцы не скідай.
Лепш квітней ад вечара да рання
І дваім любові шчырай дай.
Прыпеў.
Сягоння я і ты
Спяваем дум матыў.
Там грукат сэрцаў двух
Наш захапляе дух.
Каханне -- ноч і дзень.
Яно ў душы цвіце.
Я п'ю яго да дна,
Бо ты ў мяне -- адна.
У паненкі-вішні стан прыгожы,
А на спіне -- доўгая каса.
Я штоноч каханне з вішняй множу --
Нам пяе пад лаўкаю раса.
У палескай вёсцы больш не знойдзеш
Ты такіх прыгожых, як яна.
Калі дзве душы жывуць у згодзе --
Значыць лепшай радасці няма.
Прыпеў.
Сягоння я і ты
Спяваем дум матыў.
Там грукат сэрцаў двух
Наш захапляе дух.
Каханне -- ноч і дзень.
Яно ў душы цвіце.
Я п'ю яго да дна,
Бо ты ў мяне -- адна.
22.06.2024.
Свидетельство о публикации №125052305984