***

Па небе поўня круглая плыве.
На ўскрайку хмары грэюць думы зоркі.
Праз іх перадаю табе прывет.
Пачуй мой голас недасяжны, звонкі.

Пачуй яго, каханая, пачуй!
Няхай спадзещ цераз душу пральецца.
Сягоння ноччу ўбачыць я хачу
Як сон мой сагравае тваё сэрца.

Нас падзялілі межы і шляхі,
Ды існуе між намі тая згода,
Што знітавала лёсаў берагі,
Трымае іх, нібы жыццё прырода.

Адлегласць паміж сэрцамі -- нішто,
Калі яны замкнёныя каханнем
І тым ключом, што учора я знайшоў
І адагрэў яго сваім дыханнем.

Паэтам быць не проста. Ты -- павер!
Паэту лёс дае апошні шанец.
Стаў гэты час драпежны, быццам звер.
Ён ікламі ўсе справы вырашае.

Ты толькі вер -- і наш настане дзень.
І будзе рыфма з рыфмаю вітацца.
Не стоміцца свабода ў той хадзе,
За сцяг кахання нам дваім трымацца.

22.06.2024.


Рецензии