Краiна эмiгрантау

Рэчаіснасць -- гэта больш, чым праўда.
Толькі праўды ўслых тут не кажы.
Беларусь -- краіна эмігрантаў.
Моладзь больш не хоча з ёю жыць.

Пакідаюць спадчыну студэнты,
Навукоўцы, лепшыя ўрачы...
Беларусь, ад іх ты скрала мэту.
Тут ня бачна зорак уначы.

На старым, удумлівым гасцінцы,
Дзе ні глянь -- паўсюль расце быльнёг .
Між яго павук на павуцінцы
Да маіх спусціўся босых ног.

Прадчуванне не бяды, а смерці.
Як тут жыць без праўды і надзей?
Той павук імкнецца памяць сцерці.
Ён жыццё не доўжыць, а крадзе.

22.06.2024.


Рецензии