На прыступках

Мы на прыступках ядравай вайны.
Мы на прыступках жаху ўсёй планеты.
Ізноў маўчыць царква, маўчаць званы,
І сэнс жыцця свае губляе веды.

Пра што казаць, калі навокал тлум,
А лёс людзей даўно не мае мэты...
Мы на прыступках ядравай вайны,
Мы на прыступках жаху ўсёй планеты.

Вайна супроць жывых, супроць людзей,
Яна кіруе розумам, сумленнем...
Куды яна ідзе, куды вядзе
Бязглуздыя смартфонаў пакаленні?

Ніхто не патлумачыць той абрыў,
Што паміж сэрцаў з душамі адбыўся.
Вайна -- не смерць. Вайна -- жыцця нарыў.
Шкада, што чалавек пра боль забыўся.

Манкурты сеюць змрок і сеюць зло.
Яны свае штурхаюць інтарэсы.
Жыццё прайшло. Жыццё пайшло на злом --
Маўчыць Дняпро праз Прыпяць да Арэсы.

30.06.2024.


Рецензии