КАПА

Капа, нібыта капялюш дзіравы,
Глядзіць на боскі свет праз дзірак стос.
Ніхто не здольны залячыць ёй раны --
Утопчуць ногі тое сена  ў воз.

Рубель прывяжуць зверху, каб балела,
Каб пра яе ніхто і не ўзгадаў.
Капу, што форму новую займела,
Касар, сягоння за даляр прадаў.

І толькі той, хто цуда тое бачыў,
Змог ацаніць мастацкіх дум сюжэт.
Капа, бы капялюш, ля рэчкі Начы
Стаяла спазаранку ў негліжэ.

01.07.2024.


Рецензии