Палёт з Айчынай
Яны -- на крыллях, а я з імі ў марах.
Мне мае крылы думкі не сціналі,
А рассякалі над Радзімай хмары.
Вучыўся лётаць, калі сон трывожны
Глядзеў у вочы, маляваў трызненні.
Сягоння лётаць марыць хлопец кожны,
Але ці хопіць кожнаму цярпення?
Натхнення крылы захінаюць веру,
Яны плывуць па-над маёй Айчынай
І рассякаюць дум свабодных неруш,
Які расце, бы крылы за плячыма.
Ці не таму я лётаю і мару?
Ці не таму люблю сваю Айчыну?
Яна і я спляліся ў небе парай.
Спыніць палёт наш сёння немагчыма.
02.07.2024.
Свидетельство о публикации №125052305836