КОД

Старэю я, старэе родны кут,
Ды не старэюць думкі пра Айчыну.
Яна была і вечна будзе тут
Паліць надзей лампаду, ці лучыну.

У полымі тым думка прарасце,
А з думкаю зацепліцца надзея.
Яна на волю выйдзе з чорных сцен
Дзеля народу і свабоды дзеля.

Мы дужыя. Мы маем мовы код
І код зямлі, што нас трымае разам.
З жывою мовай -- Мы -- жывы народ,
А не пустая, бронзавая ваза.

Квітней, мой край! Нясі ў душы спадзеў
І прыдзе свята еднасці з Радзімай.
Галоўнае -- не страціць у хадзе
Духоўны смык і роднай мовы дзіва.

10.07.2024.


Рецензии