Хвалi i агонь
Святло душы і музыка без межаў.
Сустрэў цябе і загаіў свой боль.
Цяпер мая душа табе належыць.
Ты -- песня, без якой мне не ўзляцець.
Ты дум маіх шчымлівая саната.
Каханне -- гэта золата і медзь:
Той сплаў, які жыццё дваіх сасваў.
Прыпеў.
Сустрэў цябе на Сожы
І крокі запаволіў.
Такіх дзяўчат прыгожых
Не бачыў я ніколі.
Я -- дум тваіх аснова.
Ты -- дзён маіх надзея.
Каханне -- гэта слова.
З ім сэрца маладзее.
Ішла насустрач лёсу басанож
Дзяўчына у сукенцы жоўта-белай.
Ля ног яе суцішваў хвалі Сож
І на пяску бурштынам сонца спела.
Сустрэліся пагляды двух стыхій
І запалілі свой касцёр купальскі.
Пад зоркамі сышліся берагі
Ад іх пацалункаў і ўзаемнай ласкі.
Прыпеў.
Сустрэў цябе на Сожы
І крокі запаволіў.
Такіх дзяўчат прыгожых
Не бачыў я ніколі.
Я -- дум тваіх аснова.
Ты -- дзён маіх надзея.
Каханне -- гэта слова.
З ім сэрца маладзее.
11.07.2024.
Свидетельство о публикации №125052305768