Абярэг
Хто будзе жыць і несьці свой спадзеў
У сьветлы мір, што пахавае войны,
І дзе ніхто чужога не скрадзе.
Пішу свае лісты для тых, хто верне
Маёй Айчыне мову ды імя.
Мае лісты не хлеб, а толькі зерне
З той нівы, дзе мой колас набрыняў.
Ён бачыў неба, бачыў рукі жнейкі,
Ён слухаў песьні прадзедаў маіх
І гукі беларускае жалейкі,
І сьцежку, што злучыла нас дваіх.
Жыцьцё і жыта крочаць вельмі блізка --
Яны нясуць Сусьвету хараство.
Жыцьцё і жыта -- ёсьць зямлі калыска
І дум яе прыветлівы прастор.
Пакуль калыску калыхае маці --
У ёй жыве і песьня, і спадзеў.
Павук з саломы -- абярэг у хаце
На новы верш з надзеяй паглядзеў.
12.07.2024.
Свидетельство о публикации №125052205127